Весляроў Беларусі і Расіі дапусцілі да міжнародных чэмпіянатаў

Весляры / pixabay.com
Весляры / pixabay.com

Беларускія і расійскія весляры змогуць удзельнічаць у чэмпіянатах свету, хаця і ў абмежаванай колькасці. Такое рашэнне прыняў выканкам Міжнароднай федэрацыі вяслярнага спорту.

Асноўная ўмова допуску — не падтрымліваць вайну Расіі ва Украіне ніякім спосабам. "Допуск гэтых спартоўцаў будзе вызначацца паводле шэрагу крытэраў, уключаючы праверку іх біяграфіі, каб пераканацца, што яны не звязаныя з вайной ва Украіне ці не падтрымліваюць яе ў якой-небудзь форме, а таксама ўзмоцнены працэс антыдопінгавага кантролю", — гаворыцца ў прэс-рэлізе федэрацыі.

Раней Міжнародны алімпійскі камітэт рэкамендаваў спартовым федэрацыям дапускаць беларускіх ці расійскіх спартоўцаў да турніраў у нейтральным статусе. Не рэкамендуецца дапускаць да ўдзелу ў спаборніцтвах спартоўцаў, якія падтрымліваюць вайну ці маюць кантракты з расійскімі або беларускімі ваеннымі ведамствамі або спецслужбамі.

Санкцыі на спартоўцаў Беларусі і Расіі былі накладзенаыя пасля пачатку шырокамаштабнай агрэсіі Расіі супраць Украіны.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі