Вы тут

Вернікі зноў могуць прыйсці на Святую Імшу ў Будслаў

Святая імша ў Будслаўскім касцёле / тэлеграм-канал "Адновім Будслаў разам"

Вернікі зноў могуць наведаць Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай. Напрыканцы 2021 года ў Будславе прайшла Святая Імша ўнутры касцёла — яна не праводзілася тут з таго часу, як будынак пацярпеў ад пажару.

Касцёл можна наведаць ва ўсе дні, акрамя панядзелка, з 10.00 да 17.00 гадзінаў. Святая імша па буднях будзе ладзіцца а 18-й гадзіне, па суботах і нядзелах — а 12-ай гадзіне.

Будслаўскі касцёл — важная каталіцкая святыня Беларусі. Будынак касцёла гарэў у траўні. Агонь ахапіў і абрынуў дах касцёла. Беларусы сабралі на яго аднаўленне больш за мільён рублёў.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.