Верхні горад у Мінску плануецца зрабіць пешаходным

Верхні горад у Мінску плануецца зрабіць пешаходным

Гістарычны Верхні горад у Мінску ў 2016 годзе плануецца зрабіць пешаходным. Пра гэта на прэс-канферэнцыі 7 верасня журналістам паведаміў старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац.

Па яго  словах, як перадае tut.by, было не зусім парвільна рабіць па выходных вуліцу Карла Маркса пешаходнай, бо гэта было нязручна для мясцовых жыхароў. Таму кіраўніцтва сталіцы вырашыла рабіць Верхні горад закрытым для аўто. Правядзенне музычных вечароў і джазавых фэстаў пацвердзіла слушнасць гэтай ідэі.

"Мы цяпер адпрацоўваем нюансы, каб ужо ў наступным годзе чалавек мог прыйсці з сям'ёй у Верхні горад і быць цэлы дзень заняты", — кажа Шорац.

Зона адпачынку плануецца і на месцы былога музея Вялікай Айчыннай вайны. Раней там планавалася пабудаваць гатэль. Аднак швейцарскі інвестар, пабачыўшы неперспектыўнасць такога бізнэсу, прапанаваў узвесці там жыллё. Гарадскія ўлады адмовіліся ад гэтай прапановы. Па словах Шорца, ёсць некалькі варыянтаў далейшага лёсу пляцоўкі. Не выключана, што там можа з'явіцца карцінная галерэя пад адкрытым небам.

Фота: tut.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі