Вераніка Цапкала з'ехала за мяжу

Вераніка Цапкала з'ехала за мяжу

Вераніка Цапкала з'ехала за мяжу, паведамляе "Дождь". Раней за мяжу з дзецьмі з'ехаў яе муж Валерый Цапкала, прадпрымальнік і палітык, якога не зарэгістравалі кандыдатам у прэзідэнты (была "адсеяна" палова сабраных подпісаў). Цапкалу папярэдзілі пра магчымы арышт. З сабой ён забраў дзяцей. Вераніка Цапкала заставалася ў Беларусі, удзельнічала ў аб'яднаным штабе кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай, ездзіла з ёй па Беларусі. У штабе кажуць, што паважаюць рашэнне Веранікі.

Вераніка Цапкала не выключала крымінальнага пераследу ў Беларусі, таму вырашыла з'ехаць за мяжу. Яна знаходзіцца ў Маскве. Валерый Цапкала таксама раней там быў, але пасля праз Украіну з'ехаў у Польшчу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі