Венесуэла высылае трох дыпламатаў ЗША за падтрымку апазіцыі

Па словах Мадуры, якія перадае ВВС, дыпламаты сустракаліся са студэнтамі мясцовых універсітэтаў. Рэакцыя ЗША пакуль не вядомая.



Выступ прэзідэнта Мадуры адбыўся праз некалькі гадзін пасля таго, як венесуэльскі апазіцыйны лідэр Леапольда Лопес заявіў, што хоча ўзначаліць новую акцыю пратэсту на вуліцах Каракаса, нягледзячы на ​​рашэнне ўладаў арыштаваць яго. Акцыя прызначаная на аўторак, 18 лютага.



У Венесуэле ўжо некалькі дзён ідуць масавыя акцыі прыхільнікаў і праціўнікаў улады. У мінулую сераду падчас падаўлення студэнцкіх пратэстаў былі забітыя тры чалавекі.



Фота — AFP/Scanpix
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі