Лекар за хабар "маляваў" венерычныя хваробы беларускім пенсіянерам

Высветлілася, што даволі доўгі час дзерматавенеролаг браў грошы з жыхароў Узды (Мінская вобласць) за спрыяльнае вырашэнне пытанняў пра выдачу лісткоў аб часовай непрацаздольнасці.



Лекар "маляваў" венерычныя хваробы мужчынам і жанчынам і вызваляў іх ад працы. Прычым, да яго звярталіся не толькі маладыя людзі, але і пенсіянеры. Цана на паслугі вар'іравалася ў залежнасці ад статуса кліента і нават яго ўзросту — ад 100 тысяч рублёў да 50 долараў. На яе ўплываў і тэрмін, на які выпісваўся бальнічны.



Як адзначае "Ежедневник", на дадзены момант устаноўленыя каля 10 фактаў атрымання хабараў. Мяркуецца, што іх было больш, праводзіцца расследаванне.
 

Фота — bymedia.net
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі