Вайсковец: Ізраілю пагражае жахлівая катастрофа, "горшая, чым любая вайна"

Пра тое, што Ізраілю пагражае землятрус, патэнцыйна больш разбуральны, чым любая вайна ў яго гісторыі, паведамляе РІА "Новости" са спасылкай на высокапастаўленага прадстаўніка камандавання тылу — ізраільскай вайсковай структуры, якая курыруе пытанні грамадзянскай абароны. Прозвішча яго не называецца.



Крыніца расійскага агенцтва назвала прыродную катастрофу "пытаннем часу". Як вядома, Ізраіль знаходзіцца ў зоне сірыйска-афрыканскага разлому. Паводле статыстыкі, падземныя штуршкі магнітудай не менш за 7 здараюцца з перыядычнасцю ў 80-90 гадоў. Апошні такі землятрус адбыўся ў 1927 годзе, тады загінула 300 чалавек.



Ізраільскі вайсковец мяркуе, што на гэты раз падземныя штуршкі могуць справакаваць цунамі, які ўдарыць па ўзбярэжжы Міжземнага мора, дзе жыве значная частка насельніцтва краіны. "Гэта таксама не ўяўная пагроза", — сказаў ён.


Дарэчы, год таму ў Ізраілі праводзіліся нацыянальныя вучэнні службаў грамадзянскай абароны. Паводле сцэнару, землятрус выклікаў цунамі, якое забрала жыцці 7 тысяч чалавек, яшчэ 170 тысяч засталіся без даху над галавой.
 

Фота — ria.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі