Вы тут

Вайскоўцы заявілі, што прэзідэнт Буркіна-Фасо пайшоў у адстаўку

Прэзідэнт Кабарэ (у цэнтры) / twitter.com/presidencebf

Вайскоўцы заявілі, што прэзідэнт Буркіна-Фасо Рок Марк Крысціян Кабарэ пайшоў у адстаўку, а захоп імі ўлады адбыўся "без гвалту", затрыманыя знаходзяцца ў "бяспечным месцы". Урад гэтай заходнеафрыканскай краіны распушчаны, а дзеянне канстытуцыі прыпынена, усе межы закрытыя, піша "Новая газета".

Вайскоўцы назваліся "Патрыятычным рухам за абарону і аднаўленне", пра які дагэтуль не было чуваць. І менавіта гэтая структуры, у якую "уваходзіць уся армія", вырашыла вызваліць прэзідэнта ад пасады. Бо Кабарэ "не змог аб'яднаць нацыю" і не ведаў, як эфектыўна рэагаваць на новыя выклікі.

Мяркуецца, што адхілены ад ўлады прэзідэнт Буркіна-Фасо дагэтуль знаходзіцца ў краіне. Па адной версіі, яго захапілі мяцежнікі, па іншай — пасля спробы замаху ён з вернымі сілавікамі схаваўся на адной з баз жандармерыі ў сталіцы, і можа быць паранены.

Кабарэ 64 гады. Ён быў прэзідэнтам краіны з 2015 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.