Вы тут

Вайскоўцы Чэхіі рыхтуюцца да адпраўкі на мяжу ЕС з Беларуссю

Участак польскай мяжы / twitter.com/Straz_Graniczna​

Чэхія гатовая адправіць сваіх вайскоўцаў у колькасці 150 чалавек на мяжу Польшчы з Беларуссю, паведамляе Deutsche Welle са спасылкай на міністра абароны краіны Любаміра Метнара.

Парламент Чэхіі можа ўхваліць гэтае рашэнне ўжо на наступным тыдні.

Варшава папрасіла ў Чэхіі падраздзяленні, якія дапамогуць ёй патруляваць тэрыторыю, а таксама будаваць новыя загароды на мяжы і рамантаваць старыя.

У выніку Чэхія можа стаць трэцяй краінай, якая задзейнічае сваіх вайскоўцаў на польска-беларускай мяжы. Раней гэта зрабілі Вялікабрытанія і Эстонія.

Як паведамляла Еўрарадыё, першыя вайскоўцы з Вялікабрытаніі прыступілі да службы на мяжы 8 снежня. На некалькі дзён раней дапамагаць польскім вайскоўцам пачалі эстонцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.