Валерый Кавалеўскі ў Кіеве правёў сустрэчу з Міхаілам Падаляком
![Міхаіл Падаляк і Валерый Кавалеўскі / twitter.com/kavaleuski](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/kavalieuski-1406.jpg.webp?itok=dXi1i0IR)
Міхаіл Падаляк і Валерый Кавалеўскі / twitter.com/kavaleuski
Валерый Кавалеўскі ў Кіеве сустрэўся з Міхаілам Падаляком. Пра афіцыйны візіт ў Адміністрацыю прэзідэнта Украіны паведаміў у сацсетках сам прадстаўнік Офіса Святланы Ціханоўскай.
"Падтрымка Украінай Ціханоўскай і сілаў дэмакратычнага пераўтварэння Беларусі мае вырашальнае значэнне для нашых намаганняў па аднаўленні свабоды і барацьбы з незаконным расійскім умяшаннем, якое падрывае незалежнасць Беларусі", — заявіў Кавалеўскі.
Раней Кавалеўскі заяўляў пра пацяпленне ў адносінах паміж афіцыйным Кіевам і прадстаўнікамі Офіса Ціханоўскай: "Мы бачылі добрыя пасылы з боку прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага і ад некаторых іншых афіцыйных прадстаўнікоў Украіны".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.