Валавы ўнутраны прадукт Беларусі сёлета вырас на 1,3%

Валавы ўнутраны прадукт Беларусі сёлета вырас на 1,3%

Валавы ўнутраны прадукт Беларусі ў студзені-ліпені 2019 года вырас на 1,3% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Пра гэта паведамляе Белстат. Адзначаецца, што паводле першай ацэнкі, аб'ём ВУП у бягучых цэнах склаў 72,5 млрд рублёў.

У сярэдзіне ліпеня 2019-га было заўважана, што рост валавога ўнутранага прадукту Беларусі замарудзіўся. У першым паўгоддзі ён вырас на 0,9% і склаў 60,3 млрд рублёў (за першыя чатыры месяцы 2019 года рост ВУП склаў 1,4%, у студзені-траўні — 1%). Мінэканомікі чакала, што валавы ўнутраны прадукт пачне расці ў трэцім квартале бягучага года, што і адбылося.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі