Вы тут

Вахцёрцы далі 1,5 года "хіміі" за абразу міліцыянера — сам ён ужо звольніўся

Асуджаная Вера Струніна / "Вясна"

Вахцёр аднаго з інтэрнатаў Віцебска, 51-гадовая Вера Струніна, атрымала 1,5 года "хіміі" за публічную абразу прадстаўніка ўлады (артыкул 369 КК), паведамляюць праваабаронцы.

Жанчына размясціла кароткі каментар на адрас віцебскага міліцыянта Віталя Шнявіна — сам ён ужо звольніўся з міліцыі.

Струніна пакінула свой каментар пад фотаздымкам, на якім міліцыянер распыляе газ на грамадзян.

Гэты запіс і негатыўныя каментары пад ім убачыла 34-гадовая хатняя гаспадыня Наталля Селюкова — менавіта яна звярнулася ў міліцыю з просьбай даць ім прававую ацэнку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.