Ваенны эксперт Ягор Лебядок не выйшаў на волю пасля 15 сутак

Ягор Лебядок / Еўрарадыё
Ягор Лебядок / Еўрарадыё

Ваенны эксперт Ягор Лебядок не выйшаў на свабоду пасля 15 сутак адміністрацыйнага арышту, піша Deutsche Welle. Пра затрыманне Лябедзька стала вядома 13 ліпеня.

Яго асудзілі па артыкуле 24.3 КаАП — "непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў". Лебядок адбываў "суткі" на Акрэсціна.

Лебядок — вучоны-фізік, кандыдат фізіка-матэматычных навук. Але ў апошнія год-паўтара ён зрабіўся вядомы як ваенны эксперт, неаднаразова выступаў у эфіры Еўрарадыё. У пачатку 2022-га яго звольнілі з пасады загадчыка лабараторыі. У Ягора Лебядка ёсць тэлеграм-канал, прысвечаны ваеннай і інфармацыйнай бяспекі Беларусі.

Upd. Праўладныя тэлеграм-каналы паведамілі, што ў дачыненні да Лебядка ўзбуджана крымінальная справа па арт. 361-4 Крымінальнага кодэксу — маўляў, за спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці. Максімальная санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін да 7 гадоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі