Вы тут

Вачыма відавочцы: як жывуць палітвязні ў СІЗА №1?

Таццяна Гацура-Яворская / Еўрарадыё

Праваабаронцу і арганізатарку выставы пра медыкаў "Машына дыхае, а я — не" Таццяну Гацуру-Яворскую затрымалі 5 красавіка. Абвінавацілі па класічным артыкуле “за непадпарадкаванне”. Але потым нечакана перавялі ў СІЗА на Валадарскага і яна нібыта стала фігуранткай крымінальнай справы. Толькі 15 красавіка яе раптоўна адпусцілі з мінскага СІЗА №1. А калі выпускалі, то сказалі, што адпала неабходнасць трымаць яе за кратамі.

Што насамрэч стала нагодай для затрымання? Якія ўмовы ўтрымання ў СІЗА і з кім давялося сустрэцца ў камеры? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае праваабаронца, арганізатарка выставы пра медыкаў "Машына дыхае, а я — не", дырэктарка фестывалю дакументальнага кіно пра правы чалавека WATCH DOCS Belarus і грамадскага аб'яднання "Звяно" Таццяна Гацура-Яворская.

Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.

Каб сачыць за галоўні навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.