Ва ўзросце 18 гадоў памерла былая баскетбалістка юніёрскай зборнай Беларусі

Ва ўзросце 18 гадоў памерла былая баскетбалістка юніёрскай зборнай Беларусі

На 19-м годзе сышла з жыцця былая баскетбалістка юніёрскай зборнай Беларусі Яна Зубарэнка. Гэтую сумную навіну паведамляе прэс-служба Беларускай федэрацыі баскетбола. Пра прычыну смерці нічога не паведамляецца. Вядома, што дзяўчына памерла 1 жніўня, яе пахавалі ў Магілёве 6 жніўня.

Летась Яна Зубарэнка выступала на чэмпіянаце свету, які праходзіў у Мінску. Пасля яго яна аб'явіла аб завяршэнні спартыўнай кар'еры, паступіла ў БДУ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі