Вы тут

Ва ўсіх памяшканнях "Беларуськалія" будуць шукаць бел-чырвона-белыя сцягі

Сцяг на прадпрыемстве / @stachkom

Ва ўсіх памяшканнях "Беларуськалія" будуць шукаць бел-чырвона-белыя сцягі. Адпаведны загад аддала адміністрацыя прадпрыемства. З яго вынікае, што з 30 верасня да 2 кастрычніка агледзяць усе адміністрацыйныя, складскія і вытворчыя памяшканні ў пошуку "забароненых сімволік агітацыйнага характару". Дакументы ў Telegram змясціў стачкам "Беларуськалія".

@stachkom
@stachkom

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.