Ва Ушацкім раёне затрымалі збеглага з палігона пад Івацэвічамі салдата

Ва Ушацкім раёне затрымалі збеглага з палігона пад Івацэвічамі салдата

Ва Ушацкім раёне затрымалі збеглага з палігона пад Івацэвічамі салдата Аляксандра Караткевіча. Цяпер з ім праводзяцца следчыя дзеянні, паведамляе прэс-служба МУС.

Як паведамляла Еўрарадыё, вайсковец уцёк на грузавіку.  Быў абвешчаны план "Перахоп". Меркавалася, што ён накіраваўся да сваёй дзяўчыны, якая жыве ў Полацкім раёне. Сам Караткевіч — ураджэнец Расонаў. Ён не меў заўваг па службе, у падраздзяленні характарызаваўся станоўча.

Даішнікі спынілі грузавік на трасе Мінск — Полацк у раёне Ушачаў — стралялі па колах. Салдат уцёк у лес, пачаліся яго пошукі, якія далі станоўчы вынік. Каля 20-й гадзіны 4 красавіка жыхарка вёскі Лобані Ушацкага раёна паведаміла ў міліцыю, што бачыла хлопца, падобнага на вайскоўца, абвешчанага ў вышук. Міліцыя прыбыла на месца і затрымала Аляксандра Караткевіча.

З паведамлення прэс-службы Мінабароны вынікае, што салдат пры затрыманні не супраціўляўся і не пацярпеў (у яго з сабой быў аўтамат). Ведамства высвятляе прычыны яго ўцёкаў з палігона.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі