Вы тут

Ва Ушацкім раёне колькасць хворых на COVID-19 за месяц вырасла ў пяць разоў

Ва Ушацкім раёне вырасла колькасць хворых на COVID-19 / sb.by

За жнівень колькасць інфіцыраваных COVID-19 ва Ушацкім раёне вырасла ў пяць разоў, піша мясцовая газета "Патрыёт". 

На пачатку жніўня ў раёне было каля дзясятка хворых на каранавірусную інфекцыю. Цяпер такіх хворых ужо ў пяць разоў больш. Таму медыкі перасталі пасылаць іх у лякарні Полацка і Наваполацка, а вырашылі лячыць на месцы, кажа галоўны лекар Ушацкай цэнтральнай раённай бальніцы Анжаліка Міранкова.

У раённай лякарні 3 верасня правялі неабходнае перапрафіляванне: дадалі ложкаў для каранавірусных хворых. Але пакуль што ім дастаткова месцаў у інфекцыйным аддзяленні, кажа доктар.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.