Ва Ушачах дзяцей завялі ў канвойныя памяшканні мясцовага суда

Дзеці каля суда / belpatriot.by

Дзеці каля суда / belpatriot.by

3 жніўня ва Ушачах у Віцебскай вобласці дзяцей завялі ў канвойныя памяшканні мясцовага суда, піша раённая газета "Патрыёт". Гэта было названа "лекцыяй-экскурсіяй" у мэтах "прававога выхавання і прафілактыкі правапарушэнняў і злачынстваў". У ёй удзельнічалі выхаванцы дзённага ваенна-патрыятычнага аздараўленчага лагера "Арляня", які дзейнічае ва Ушацкай сярэдняй школе.

Экскурсію па будынку для дзяцей правяла суддзя Вольга Лаюшка. Як адзначае выданне, "асаблівую цікавасць у дзяцей выклікаў агляд канвойнага памяшкання, дзе чакаюць пачатку судовага пасяджэння падсудныя, якія ўтрымліваюцца пад вартай".

Суддзя расказвала школьнікам пра непаўналетніх, якіх давялося судзіць, пра адказнасць за здзяйсненне разнастайных злачынстваў і правапарушэнняў. Яна спадзяецца, што яны будуць "законапаслухмянымі грамадзянамі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі