Ва ўрадзе асцерагаюцца, што Беларусь згубіць ад далучэння да СГА

Ва ўрадзе асцерагаюцца, што Беларусь згубіць ад далучэння да СГА

Міністр сельскай гаспадаркі Леанід Заяц перасцерагае ад далучэння Беларусі да Сусветнай гандлёвай арганізацыі. На яго думку, наша краіна страціць ад уваходжання ў гэтую арганізацыю.

“Калі наша краіна ўступіць у СГА, то на паліцах сустрэнуцца беларускі і замежныя прадукты і наша краіна згубіць”, — заявіў міністр, выступаючы 30 кастрычніка на сумесным пасяджэнні дзвюх палат Нацыянальнага сходу.

На праблемы, звязаныя ў далучэннем да СГА, звярнуў увагу і віцэ-прэм’ер Беларусі Міхаіл Русы. Паводле яго словаў, галоўнае не проста ўвайсці ў СГА, а “на якіх умовах туды ўвайсці”.

Паводле віцэ-прэм’ера, для Беларусі, напрыклад, непрымальныя ўмовы, на якіх да арганізацыі далучыўся Казахстан. “Многія разумеюць, што СГА — гэта адна арганізацыя, дзе ўсе гуляюць па адных правілах. Гэта не заўсёды так. Усё пралічваецца, у тым ліку і меры дзяржаўнай падтрымкі”, — сказаў ён.

На сёння ёсць болей за 3,5 тысячы найменняў тавараў, якія адносяцца ад “групы рызыкі”. Абарону гэтых тавараў беларускія ўлады хочуць адпрацаваць праз адміністратыўныя працэдуры. Асаблівую трывогу выклікаюць пазіцыі па сухім малацэ і цукры.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі