Першая жанчына-генерал неўзабаве з'явіцца ў шэрагах украінскага войска. Такую заяву зрабіў міністр абароны Ўкраіны Юрый Еханураў. На сённяшні дзень ва ўкраінскім войску праходзяць службу і працуюць больш за 60 тысяч жанчын, амаль траціна іх носіць пагоны. Як падкрэсліў Еханураў, у працэнтных адносінах па колькасці жанчын-вайскоўцаў з Украінай у свеце можа супернічаць толькі Ізраіль, інфармуе УНІАН.
Больш за 4 тысячы жанчын служаць ва Ўзброеных сілах Беларусі. Як паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны, 329 з іх - афіцэры, больш за 1100 - прапаршчыкі, астатнія праходзяць службу па кантракце на пасадах салдат і сяржантаў.
Дарэчы, сярод жанчын-афіцэраў, найбольш лейтэнантаў і капітанаў - амаль па 100, 56 маёраў і 19 падпалкоўнікаў. Сярэдні іх узрост складае 29 гадоў, адзначае "Інтэрфакс".