Вы тут

Ва ўкраінскім Луцку пачнуць вывучаць беларускую мову ва ўніверсітэце

Усходнееўрапейскі нацыянальны ўніверсітэт імя Лесі Украінкі ў Луцку

Ва ўкраінскім Луцку пачнуць вывучаць беларускую мову ва Усходнееўрапейскім нацыянальным універсітэце імя Лесі Украінкі. З новага навучальнага года яе ўводзяць у праграму на спецыяльнасці “філалогія (украінская мова і літаратура)” на факультэце філалогіі і журналістыкі. Вывучаць беларускую будуць студэнты 1 курса гэтай спецыяльнасці.

Пра такія навіны паведаміў у Фэйсбуку Юрый Громік, дэкан факультэта філалогіі і журналістыкі гэтага ўніверсітэта. Паводле яго інфармацыі, весці заняткі з украінскімі студэнтамі будзе выкладчык з Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта — беларуская ВНУ пагадзілася дэлегаваць свайго спецыяліста.

Галоўнае

Выбар рэдакцыі

Міхаіл Саакашвілі ў судзе. Фота: Reuters