Ва Украіне выйшаў фільм пра полк імя Кастуся Каліноўскага

Баец палка Каліноўскага ў Бахмуце / t.me/belwarriors

Ва Украіне выйшаў фільм пра полк імя Кастуся Каліноўскага, падрыхтаваны журналістамі ўкраінскай службы Радыё Свабода. У ім беларускія добраахвотнікі распавядаюць пра свой удзел у баях на фронце, у тым ліку ў Бахмуце. Баец "Дэн" расказаў пра штурмы, якія даводзіцца адбіваць 13 гадзін.

У фільме распавядаецца гісторыя падраздзялення, згадваюцца загінулыя добраахвотнікі. Гаворка ідзе таксама пра падрыхтоўку байцоў і пра тое, якой яны бачаць будучыню Беларусі. "Мы хочам свабоднай Беларусі і разумеем, што гэта немагчыма зрабіць без свабоднай Украіны", — кажа камандзір палка Дзяніс Прохараў ("Кіт").

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.