Ва Украіне высветлілі імёны тых, хто ўчыніў разню ў Бучы

Ва Украіне высветлілі імёны тых, хто ўчыніў разню ў Бучы

Ва Украіне высветлілі імёны расійскіх салдат і афіцэраў, адказных за разню ў Бучы. Гэта вайскоўцы з 64-й мотастралковай брыгады 35-й агульнавайсковай арміі Расіі.

Пра гэта на тэлемарафоне заявіў кіраўнік Бучанскай акруговай пракуратуры Руслан Краўчанка.

64-я брыгада базуецца ў Хабараўскім краі на Далёкім Усходзе Расіі. Днямі Пуцін надаў ёй званне "гвардзейская". Відаць, за тое, што на пачатку сакавіка яна захапіла Бучу на шляху ў Кіеў, а ў канцы сакавіка бясслаўна пакінула яе, так і не дабраўшыся да сталіцы Украіны. Хаця ва ўказе напісана, што званне далі "за масавы гераізм і адвагу, стойкасць і мужнасць".

На практыцы "гераізм" і "мужнасць" азначаюць 298 целаў мірных жыхароў Бучы з прыкметамі агнястрэльных раненняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі