Вы тут

Ва Украіне, у Літве, Польшчы, Грузіі прайшлі акцыі памяці Андрэя Зельцэра

Акцыя ў Кіеве / Reuters

29 верасня ва Украіне (Кіеў, Львоў), у Літве (Вільнюс), Польшчы (Варшава), Грузіі (Батумі) прайшлі акцыі памяці Андрэя Зельцэра. Айцішнік загінуў у Мінску ў перастрэлцы са спецназам КДБ. Паранены ім афіцэр таксама загінуў.

У Кіеве беларусы трымалі ў руках фотаздымкі Зельцэра, запальвалі фаеры. Яны згадалі іншых загінулых пратэстоўцаў, палітвязняў — запальвалі каля іх партрэтаў знічкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.