Ва Украіне створана інтэрактыўная карта патэнцыйнай міннай небяспекі

Мінная небяспека / https://www.facebook.com/MReintegration/
Мінная небяспека / https://www.facebook.com/MReintegration/

Ва Украіне створана інтэрактыўная карта патэнцыйнай міннай небяспекі. Пра гэта паведамляе Міністэрства па справах інтэграцыі часова акупаваных тэрыторый. Мэта праекта — зберагчы насельніцтва ад рызыкі трапіць на міны, якія пакінулі перад сыходам расійскія акупанты. Таксама на вызваленай тэрыторыі засталіся сховішчы са зброяй ці боепрыпасамі. Усё гэта называецца "выбуханебяспечнымі прадметамі". На карце пазначаны месцы іх выяўлення. Праз яе можна выклікаць сапёраў для ліквідацыі небяспечных знаходак.

Падчас размінавання вызваленых тэрыторый гінуць украінскія сілавікі.

Ва Украіне створана інтэрактыўная карта патэнцыйнай міннай небяспекі
https://mine.dsns.gov.ua/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі