Ва Украіне пачалася прэзідэнцкая кампанія

Ва Украіне пачалася прэзідэнцкая кампанія

31 снежня ва Украіне пачалася перадвыбарчая прэзідэнцкая кампанія. Яна будзе доўжыцца 90 дзён, піша hromadske.ua.

Ужо з сённяшняга дня кандыдаты ў прэзідэнты могуць рэгістравацца ў Цэнтральнай выбарчай камісіі. Падаць дакументы на рэгістрацыю яны абавязаныя да 3 лютага ўключна. Рэгістрацыя кандыдатаў скончыцца 8 лютага, а да 13-га ЦВК абвесціць увесь спіс прэтэндэнтаў.

Выбары прэзідэнта прызначаныя на 31 сакавіка. Перадвыбарчая агітацыя мусіць завяршыцца за дзень да іх. 

Пра свой намер удзельнічаць у прэзідэнцкай гонцы ва Украіне абвясцілі ўжо больш за 30 чалавек. Сярод іх — лідар партыі "Бацькаўшчына" Юлія Цімашэнка, мэр Львова Андрэй Садовы, старшыня "Грамадзянскай пазіцыі" Анатоль Грыцэнка ды інш. Цяперашні прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка заявіў, што пра сваё рашэнне абвесціць пасля пачатку выбарчай кампаніі.

Сацапытанні аддаюць першае месца Цімашэнка. На другое месца выйшаў Парашэнка, які абагнаў артыста і шоўмэна Уладзіміра Зяленскага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі