Ва Украіне новыя прэм'ер-міністр і спікер парламента

29 жніўня пачаў працу новы склад Вярхоўнай Рады Украіны, у якой большасць мае партыя "Слуга народа". Прадказальна спікерам парламента быў абраны прадстаўнік гэтай палітычнай сілы Дзмітрый Разумкоў. За яго прагаласавалі 382 дэпутаты, супраць былі 26, не галасавалі 11, ніхто не ўстрымаўся.

Першым віцэ-спікерам стаў Руслан Стэфанчук, які быў прадстаўніком прэзідэнта ў парламенце. "За" былі 330 дэпутатаў. Віцэ-спікерам стала прадстаўніца "Бацькаўшчыны" Алена Кандрацюк, за яе прагаласавалі 318 дэпутатаў.

Вярхоўная Рада падтрымала кандыдатуру Аляксея Ганчарука на пасаду прэм'ер-міністра, якую прапанаваў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі. "За" былі 290 дэпутатаў. Ганчаруку 35 гадоў. Ён працаваў на пасадзе намесніка кіраўніка Офіса прэзідэнта, інфармуе hromadske.ua.

Ганчарук паабяцаў звольніць усіх неэфектыўных кіраўнікоў, якія крадуць дзяржаўныя грошы. "Красці ў новым урадзе не будуць", — паабяцаў ён.

Дзмітрый Разумкоў / УНІАН

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.