Ва Украіне новая паштовая марка. На гэты раз з самалётам "Мрія"

Яна называецца "Українська Мрія" і прысвечаная ўнікальнаму самалёту Ан-224, знішчанаму ў Гастомелі.
28 чэрвеня "Укрпошта" выпусціць новую паштовую марку: "Українська Мрія". Яна прысвечаная ўнікальнаму самалёту Ан-224, знішчанаму ў Гастомелі.
За папярэднімі ўкраінскімі маркамі, прысвечанымі "рускаму вайсковаму караблю" і іншым рэаліям вайны, выстройваліся доўгія чэргі.
Эскіз новай маркі намалявала 11-гадовая Сафія Краўчук з Валынскай вобласці Украіны. На ёй — самалёт "Мрія", знішчаны расійскімі войскамі ў першыя дні вайны. Але словазлучэнне "ўкраінская мара", вядома, трэба разумець шырэй.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.