Ва Уэльсе скралі замураваны ў камені "меч караля Артура"

Ва Уэльсе скралі замураваны ў камені "меч караля Артура"

На беразе возера Лангорс ва Уэльсе невядомыя хуліганы скралі ўмураваны ў камень меч. Ён сімвалізаваў Экскалібур — легендарны меч караля Артура. Пра здарэнне паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Daily Mail.

Праваахоўнікі пакуль не маюць падазраваных асобаў. 

Паводле адной з версій, недалёка ад месца, дзе пастаўлены помнік, раней размяшчаўся легендарны замак караля Артура Камелот, дзе збіраліся рыцары Круглага стала.

Помнік Эскалібуру з'явіўся два гады таму з ініцыятывы гаспадара мясцовага кемпінга. Такім чынам ён вырашыў прыцягнуць турыстаў. 

Згодна з легендай, будучы кароль Артур выцягнуў меч Экскалібур з каменя, куды яго ўваткнуў чараўнік Мерлін. Гэтым дзеяннем кароль даказаў свае правы на англійскі пасад.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі