В.а. галоўнага інжынера Запарожскай АЭС звольнілі за пераход на бок акупантаў

Запарожская АЭС / ria.ru
Запарожская АЭС / ria.ru

Украінскі "Энергаатам" звольніў намесніка галоўнага інжынера Запарожскай АЭС Юрыя Чарнічука, бо той перайшоў на бок расійскіх акупантаў, перадае hromadske.ua.

Падчас вайны Чарнічук выконваў абавязкі галоўнага інжынера станцыі. Па словах кіраўніка "Энергаатама" Пятра Коціна, мужчына дапамагае расіянам "легалізаваць іх злачынны захоп" і падбухторвае да гэтага іншых работнікаў.

У "Энергаатаме" прызначылі новае кіраўніцтва ЗАЭС: выканаўцам абавязкаў гендырэктара ЗАЭС стаў Дзмітрый Вярбіцкі, а галоўным інжынерам — Ігар Мурашоў.

Запарожская АЭС захопленая расійскімі войскамі, але там працягваюць працаваць украінцы. Ёсць звесткі, што расіяне заахвочваюць іх перайсці ў "Расатам", пагражаючы звольніць з працы. 28 лістапада Генштаб УСУ паведаміў, што ўкраінскім работнікам, якія адмовіліся падпісваць кантракты з "Расатамам", акупанты забаранілі ўваходзіць на тэрыторыю станцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі