Ужо сёння: адкрытая лятучка Еўрарадыё ў "Прэс-клубе" ў 19:00

Каманда Еўрарадыё
Каманда Еўрарадыё

28 лістапада ў "Прэс-клубе" (Мінск, вуліца Веры Харужай, 3) пройдзе адкрытая лятучка з рэдакцыяй Еўрарадыё. З 19:00 мы распавядаем пра поспехі і факапы, FM-частату і вяшчанне з Польшчы, адказваем на любыя пытанні (а пытанні ў некаторых рэгулярна ўзнікаюць), шукаем новых супрацоўнікаў, даём каментатарам з сацсетак палюбавацца на журналістаў — і наадварот. А яшчэ — запісваем падкаст і даём парады падкастарам-пачаткоўцам!

Усё, што вы хацелі ведаць пра Еўрарадыё, але баяліся спытаць — ужо ў гэты чацвер! Уваход на адкрытую лятучку свабодны, але па папярэдняй рэгістрацыі. Цісніце на спасылку і прыходзьце!

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі