Вы тут

"Узброенае супраціўленне? Да ладна! На судзе будзе цырк". Што сказаў Дашкевіч

Courtesy photo

Зміцер Дашкевіч, затрыманы па справе "Белага легіёна" і выпушчаны пад падпіску, даў імправізаваную прэс-канферэнцыю ў сваёй кватэры ў Мінску. Ён каротка распавёў пра сваё затрыманне, пра вядомыя яму акалічнасці справы і пра тое, як амаль месяц правёў за кратамі.

Вось — сцісла — галоўнае, што сказаў Дашкевіч:

"У рэжыма сарвала дах ад масавых пратэстаў 15 сакавіка і ад таго, што людзі пратэставалі ў рэгіёнах. І была дадзеная адмашка — зачысціць".

"Прыкладна 21 сакавіка пачалі вызваляць камеры на "Валадарцы". Цэлы корпус вызвалялі, раскідвалі па іншых карпусах. 23 сакавіка шмат вязняў вывезлі ў жодзінскі ізалятар. Усе затрыманыя па справе аб падрыхтоўцы да масавых беспарадкаў сядзелі ў асобных камерах".

"Спачатку прынеслі мне паперу: з 2011 года група невядомых асобаў здзяйсняла падрыхтоўку да масавых беспарадкаў. Я кажу: "Хлопцы, вы ўвогуле ведаеце, што я ў 2011 годзе сядзеў?" Пасля прынеслі паперку — там быў ужо 2013 год. Цікава, што тысячы нашых сілавікоў рабілі ўвесь гэты час, пакуль невядомыя асобы рыхтаваліся да масавых беспарадкаў?"

"Іншыя зняволеныя казалі, што чулі воклічы Статкевіча. То бок ён сапраўды быў у ізалятары КДБ".

"Узброенае супраціленне? Да ладна! На судзе будзе цырк. Я думаю, што мы з сябрамі разлічваемся за Курапаты. Па-першае, гэта асабістая помста. Па-другое, жаданне спецслужбаў прыцягнуць большую ўвагу да гэтай справы. Бо што такое "Белы легіён", сёння памятаюць хіба што палітолагі і журналісты, якія працуюць з 1990-х. Трэба было дадаць нейкай гучнасці. Каго яшчэ пасадзіць? Вось, тых шэсць чалавек, якія пачыналі ў Курапатах, і закрылі".

 

"Сёння [15 красавіка. — Еўрарадыё] выклікалі на размову. Во, думаю, як: нават у суботу допыты! Але там сядзеў вельмі акуратны чалавек. Ён пачаў казаць: вось вы стварылі "Ваяр", і развязалі рукі казакам, яны вамі ўсіх пужалі і адмывалі грошы. А пасля кажа: "Але ж мы не зверы. Сёння будзеце з сям'ёй сустракаць Вялікдзень".

"Усе, хто затрымліваў і суправаджаў, былі ў балаклавах. Кажуць: "Што будзеш браць з сабой?" Я кажу: "Вазьму Біблію, бо там па-беларуску няма". Мне кажуць: "Усё роўна там забяруць". Але дазволілі ўзяць. Пасля ўжо ў КДБ кажу: "Біблію не апісвайце, хачу пакінуць". І тут нейкі хлопец у балаклаве кажа: "Ну, гэта веруючы чалавек. Дайце яму Біблію". Я, шчыра, афігеў. Але ў выніку, не забралі. Вось, у першыя суткі чытаў Біблію і пастанову аб затрыманні. Так і бавіў час".

"Каб была нейкая фактура — яе б прадставілі. І не было б фэйкавага джыпа на мяжы з Украінай, і ахінеі з прыкапанай арматуры пад Асіповічамі [насамрэч, пад Стоўбцамі. — Еўрарадыё]. Гэта а-ля "пацукі 2006 года". Нам не паказвалі б страйкбольныя прывады, яны ж нікім не забароненыя! Выдуманыя навіны пераконваюць, што людзі па гэтай справе сядзяць абсалютна беспадстаўна".

Відэа: "Белсат".
Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі

Фота: ФК "Дынама" (Брэст)