Уводзяцца сезонныя мыты на імпартныя кансервы

Канцэрн “Белдзяржхарчпрам” прапануе ураду абараніць айчыннага вытворцу шляхам падвышэння мытнаў на імпартныя кансервы. Падрабязнасцямі са слухачамі “Еўрапейскага радыё” дзеліцца Марыя Дайняк, начальнік аддзела плодагародніннай, вінаробнай і крухмалапатачнай галін:

Марыя Дайняк: “Гэта толькі прапанова. Гэта не азначае, што на кансервы будуць уведзеныя мыты. Прапаноўвалі ўвадзіць сезонныя. Калі ў нас ідзе нарыхтоўка зялёнага гарошку, і нашы прадпрыемствы здолныя забяспечыць патрэбы нашай рэспубліцы ў гарошку. Да таго ж якасць не саступае імпартным аналагам.

Таму на гэты перыяд загатоўкі мы прапануем увесці спецыяльнае мыта. Нашы прадпрыемствы харчовай прамысловасці даволі бедныя, таму зрабіць добрую і якасную рэкламу сваёй прадукцыі не ў стане”.

Да жалю, адказаць, чаму ж так атрымліваецца, што без мытаў беларускія кансервы прайграюць замежным канкурэнцыю па коштах, не возьмецца ніводны адмысловец “Белдзяржхарчпраму”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі