Увага! У эфір Еўрарадыё падкладзена музычная бомба з Палесся

26-га студзеня ў 22:08 на хвалях Еўрарадыё адбудзецца сапраўдны музычны выбух! Дыджэйцы Лене Сідозе падклалі бомбу з Палесся. Выбухне яна ці не, будзе залежыць ад нашага госця - вакаліста брэсцкага гурта !Wanted Дзмітрыя Піскура У жывым эфіры Дзмітрый падзеліцца творчымі таямніцамі і распавядзе пра актуальныя навіны каманды. Размова будзе міксавацца з самымі сапраўднымі трэкамі ад !Wanted.

Далучайцеся да эфіру. Наша “ася”: 362 100 740, скайп: dj_euroradio.

Чакаем таксама і лістоў ад вас на наш e-mail: [email protected] з адзнакай "гурту !Wanted".

Пачуемся на хвалях Еўрарадыё!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі