Усё было, такога не было: рэпартаж са "Ждановічаў", дзе ветрам сарвала дах

Абвал даху на рынку "Ждановічы" / Еўрарадыё
Абвал даху на рынку "Ждановічы" / Еўрарадыё

Байнэт абляцела фота абваленага даху на рынку "Ждановічы". Эпіцэнтр знаходзіцца ў частцы рынку, якая называецца "Модны квартал". Менавіта адтуль разыходзяцца навіны.

Прадаўцы пасмейваюцца — бадзёра, але трошкі нервова, — калі абмяркоўваюць тое, што здарылася. Маўляў, страшна працаваць. Самыя стойкія паціскаюць плячыма — а вось і не страшна. Іншыя занятыя выратаваннем залітага дажджом тавару.

"А кажуць, дождж сёння зноў пойдзе, парыць!" — нагнятаюць абстаноўку каля Дома моды.

Карэспандэнт Еўрарадыё паглядзела на ачаг катастрофы.

Всё было, такого нет: репортаж с рынка “Ждановичи”, где ветром обрушило крышу
На рынку / Еўрарадыё
Всё было, такого нет: репортаж с рынка “Ждановичи”, где ветром обрушило крышу
Рынак "Ждановічы" / Еўрарадыё

На месцы працуе Следчы камітэт і судовыя эксперты.

"Падняўся вецер, пайшоў дождж, знесла дах. Усё ўпала на тавар, балазе з людзей, здаецца, ніхто не пацярпеў", — расказала Еўрарадыё адна з супрацоўніц рынку.

У суседняй палатцы кажуць, што пацярпелыя ёсць. Падрабязнасцяў тут не ведаюць — ведаюць толькі, што адна з пакупніц напісала заяву.

"Дзяўчынка стаяла каля палаткі. Там нешта здарылася, яе мама заяву і напісала", — кажуць прадаўцы.

Всё было, такого нет: репортаж с рынка “Ждановичи”, где ветром обрушило крышу
Вось такія сюрпрызы надвор'я / Еўрарадыё


Што не так з дахам?

"Ну што ты? Не пацярпеў?" — гэта цяпер новае прывітанне на рынку. Так прадаўцы звяртаюцца адно да аднаго.

Купалы над палаткамі новыя: прадаўцы расказваюць, што іх усталявалі толькі гэтай вясной. Раней павільёны тут размяшчаліся інакш, потым зрабілі перастаноўку.

Гандлёвыя шэрагі развярнулі, а замест звычайных казыркоў над імі нацягнулі купалы. Якія павінны былі абараніць ад ветру, снегу і дажджу.

Всё было, такого нет: репортаж с рынка “Ждановичи”, где ветром обрушило крышу
Сумны выгляд / Еўрарадыё

"Уладальнікі павільёнаў скінуліся, рынак заказаў праект. Па колькі скідваліся? Усё па-рознаму, за матэрыялы — ад 400 долараў з ралета. Рынак узгадніў праект, купалы ўсталявалі. Усе пытанні пра ўсталяванне — да рынку, мы проста грошы плацілі", — кажа прадавец.

Такога ніколі не адбывалася з такімі купаламі, упэўнівае суразмоўца Еўрарадыё.

Іншыя прадаўцы лічаць, што рэч не ў мацаваннях дахаў, а ў трагічнай выпадковасці і сіле ветру: маўляў, мала што вытрымала б.

"Бо гэтую працу прымалі, значыць, усё тут было замацавана добра. Тым ралетам проста не пашанцавала".

Ля іншай палаткі журналіста папярэджваюць: небяспечна стаіце. Пасля нашэсця стыхіі ў нас над галавой парыпвае казырок. Ён яшчэ трымаецца, але выдае крыху пагрозлівыя гукі. Пытанні пра канструкцыю купалаў рэкамендуюць задаваць адміністрацыі.

"Тапіла, вецер моцны быў, дождж быў, але такога на маёй памяці няма", — кажа адзін з прадаўцоў, паралельна спрабуючы высушыць залітыя вадой дзясяткі пар красовак.

 

Людзі бягуць, дзеці бягуць

Не ўсе прадаўцы паспелі схаваць тавар і схавацца самі.

"Вецер моцны падняўся, тавар пачаў каціцца, жалезную стойку вырвала, ножка уваткнуўся ля ўвахода ў Дом моды. Саму стойку людзі паспелі ў памяшканне зацягнуць", — кажа адна з супрацоўніц рынку.

"Людзі бягуць, дзеці бягуць", — успамінае жанчына. Кажа, асабліва шмат было дзяцей.

"Што рабіць у такой сітуацыі? Не ведаю, што вам сказаць. У павільён заскокваць і хавацца", — кажа прадавец.

Всё было, такого нет: репортаж с рынка “Ждановичи”, где ветром обрушило крышу
Рынак / Еўрарадыё

Далей ад эпіцэнтра нам паказваюць ніт стойкі, якая не вытрымала напору стыхіі. Не дзіўна, што раз не вытрымала нават такая стойка, то не справіўся з ветрам і дах.

"Тое самае магло здарыцца і з намі", — кажа прадавец ралета, які не пацярпеў.

Жанчына кажа, што і рада б пераехаць адсюль у цёплы бяспечны павільён, але арэнда абыдзецца куды даражэй.

"А людзі цяпер пару джынсаў купляюць так, як быццам на кватэру вырашаюцца. Грошай ні ў кога няма. Раней маглі і чатыры пары купіць, а цяпер так. А кошт арэнды закладзены ў цане тавару", — разводзіць жанчына рукамі.

На суседнім шэрагу выказваюць кансалідаванае меркаванне.

"Гэта ўсё, вядома, страшна, гэта не дай бог".

З гэтым ніхто не спрачаецца ні на адным з шэрагаў.

Всё было, такого нет: репортаж с рынка “Ждановичи”, где ветром обрушило крышу
Работнікі дзеляцца ўражаннямі / Еўрарадыё

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі