Вы тут

Ускладальнікаў вянка да статуі Гарадавога затрымалі і даставілі ў РУУС

Кадр з відэа

Ускладальнікаў вянка з надпісам “Іміджу МУС” да статуі Гарадавога ў Мінску затрымалі і даставілі ў Маскоўскі РУУС. Пра гэта паведаміла на сваёй старонцы ў Фэйсбуку Яўгенія Доўгая. Паводле яе інфармацыі, затрымалі некалькіх чалавек, у тым ліку непасрэднага ўскладальніка вянка анархіста Вячаслава Касінерава.

Акцыю ля будынку МУС зладзілі сёння ўдзень. Працэс дастаўкі жалобнага вянка і яго ўскладання трансляваўся ў Фэйсбуку.

Нядаўна быў зняты з пасады начальнік упраўленьня інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС Георгі Яўчар. Паводле крыніцаў “Нашай нівы”, гэта стала вынікам “агулам нездавальняючай працы”, а таксама скандальнай гісторыі вакол скульптуры гарадавога ў Мінску. Яўчар сцвярджаў, што прыняў рашэнне сысці з пасады самастойна праз выслугу гадоў.