Усе масавыя мерапрыемствы ў Беларусі цяпер будуць цвярозымі — міліцыя

У сувязі з выбухам у Мінску 4 ліпеня міліцыя мяняе стандарты забеспячэння бяспекі грамадзян пры правядзенні масавых мерапрыемстваў. Як паведаміў у інтэрв'ю газеце "На страже" намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі МУС Ігар Гатальскі, цяпер месцы правядзення па ўсім перыметры агароджваюцца мабільнымі турнікетамі.
Уваходы абсталёўваюцца рамачнымі металадэтэктарамі, як у аэрапорце, або выкарыстоўваюцца партатыўныя металадэтэктары. Уся тэрыторыя загадзя абследуецца спецыялістамі сапёрна-піратэхнічных падраздзяленняў.

Людзі дапускаюцца толькі пасля візуальнага кантролю іх фізічнага стану, а таксама праверкі на наяўнасць выбухованебяспечных і іншых прадметаў. Катэгарычна забаронены допуск нецвярозых, а таксама тых, хто мае пры сабе спіртныя напоі і піва. "Цяпер любое месца правядзення масавага мерапрыемства — гэта тэрыторыя цвярозасці!" — заявіў Гатальскі.

Ён дадаў, што тэрыторыя правядзення мерапрыемства разбіваецца на невялікія квадраты, за якімі для нясення службы замацоўваюцца супрацоўнікі міліцыі, аснашчаныя партытыўнымі металадэтэктарамі. Апрача таго, вядзецца пастаянны маніторынг сітуацыі сістэмамі відэаназірання, устаноўленымі такім чынам, каб кантраляваць і месца правядзення мерапрыемства, і прылеглую тэрыторыю.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі