Вы тут

Урад хоча "размарозіць" цэны на сацыяльна значныя тавары

Раман Галоўчанка / БЕЛТА

Цэны на сацыяльна значныя тавары першай неабходнасці могуць "размарозіць". Пра гэта прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка заявіў на пасяджэнні ўрада 18 траўня, перадае БЕЛТА.

Пастановай №100 ад 23 лютага ўрад увёў жорсткае рэгуляванне цэнаў на такія тавары. З 1 сакавіка яны не павінныя былі даражэць болей, чым на 0,2% за месяц. 

У спісе было 62 пазіцыі. Большасць з іх — гэта прадукты харчавання (хлеб, крупы, соль, мяса, рыба і гародніна). Таксама ў пералік увайшлі запалкі, гаспадарчае і туалетнае мыла, туалетная папера, сурвэткі, падгузнікі ды гігіенічныя пакеты.

Галоўчанка заявіў, што гэтая пастанова была своечасовай і дазволіла стрымаць неабгрунтаваны рост коштаў на тавары паўсядзённага попыту. Але цяпер прыйшоў час перагледзець яе мэтазгоднасць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.