Унутры былі людзі: у парку Горкага выпалі дзверцы кабінкі "Кола агляду"

Дзверцы, якія выпалі / TUT.by
Дзверцы, якія выпалі / TUT.by

У нядзелю 15 верасня ў Цэнтральным дзіцячым парку імя Максіма Горкага ў Мінску адбыўся інцыдэнт. Дзверцы адной з кабінак "Кола агляду" адваліліся падчас работы атракцыёна. У гэты час у кабінцы знаходзіліся людзі. Аб тым, што здарылася, парталу TUT.by паведаміла сведка здарэння Наталля. Жанчына кажа, што дзверцы ўпалі ў 50-100 метрах ад яе.

Паводле яе слоў, работнікі парку ўсё аператыўна прыбралі. Пацярпелых няма.

Внутри были люди: в парке Горького выпала дверца кабинки "Колеса обозрения"

Па версіі начальніка ўпраўлення "Гарадскія паркі" УП "Мінскзеленбуд" Андрэя Жыхарава, дзяжурныя атракцыёнаў груба парушылі інструкцыю і іх дысцыплінарна пакараюць: дзверы кабінкі былі не зачыненыя.

"Наведвальнікі, якія сядзелі ў гэтай кабінцы, напісалі, што прэтэнзій да нас не маюць, — гаворыць ён. — Гэта людскі фактар".

З гэтай версіяй згодны не ўсе. Раней работнікі парку Горкага ўжо скардзіліся гарадскім уладам на няспраўнасці, якія ўзнікалі на атракцыёнах гэтым летам. Адміністрацыя парку сцвярджала, што спецыяльная камісія парушэнняў не выявіла.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі