Вы тут

Уначы здарыўся пажар на Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе

На Мазырскім НПЗ здарыўся пажар / pixabay.com

28 студзеня ў 00:40 ратавальнікі атрымалі паведамленне пра пажар на Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе. 

Як паведамляе прэс-служба МНС, пажар адбыўся ў выніку разгерметызацыі злучэння 300-міліметровага трубаправода з камбінаванай устаноўкай гідракрэкінгу. Сама ўстаноўка яшчэ ў эксплуатацыю не была ўведзеная — праводзіліся пусканаладачныя работы.

Ліквідаваць пажар супрацоўнікам МНС удалося ў 2:50. Пацярпелых пры інцыдэнце няма. 

Прычына пажару і шкода высвятляюцца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.