Уначы ў Свіслачы каля Зыбіцкай тануў малады чалавек

Уначы ў Свіслачы каля Зыбіцкай тануў малады чалавек

Каля 3-й гадзіны ночы 11 ліпеня ў Свіслачы каля Зыбіцкай вуліцы ў Мінску тануў малады чалавек — ён упаў з парапета. Сведкамі сталі АМАПаўцы. Адзін з іх кінуўся ў раку і паплыў на дапамогу. Таксама да невядомага плыў чалавек, які праходзіў міма і стаў сведкам здарэння. Сумеснымі высілкамі яны выцягнулі пацярпелага з вады, паведамляе ў Telegram прэс-служба МУС.

На месца здарэння прыязджала хуткая. Аднак шпіталізацыя маладому чалавеку не спатрэбілася.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі