Уначы 9 і 16 чэрвеня ў Беларусі могуць не працаваць банкаўскія карткі
![Уначы 9 і 16 чэрвеня ў Беларусі могуць не працаваць банкаўскія карткі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/kartki-0606.jpg.webp?itok=vfxfoL0T)
Уначы 9 і 16 чэрвеня ў Беларусі банкаўскія карткі могуць працаваць з праблемамі. Пра гэта папярэджвае на сваім сайце Банкаўскі працэсінгавы цэнтр.
У гэтыя дзве ночы з 00.00 да 06.00 будуць весціся тэхналагічныя работы па абнаўленні праграмнага забеспячэння на сеткавым абсталяванні прадпрыемства.
Трымальнікі картак могуць сутыкнуцца з праблемамі ў гэты час у крамах, пунктах выдачы наяўных, пры карыстанні прыладамі самаабслугоўвання, банкаматамі.
Банкаўскі працэсінгавы цэнтр прыносіць прабачэнні за дастаўленыя нязручнасці.