Уласніца гандлёвага цэнтру “Зімовая вішня” ў Кемераве арыштаваная

Уласніца гандлёвага цэнтру “Зімовая вішня” ў Кемераве арыштаваная

У расійскім Кемераве арыштаваная ўласніца гандлёвага цэнтру “Зімовая вішня” Юлія Багданава — суд прыняў рашэнне ўзяць яе пад варту на тэрмін папярэдняга следства па справе, то бок да 25 траўня. Багданавай выставілі абвінавачанне ў парушэнні патрабаванняў пажарнай бяспекі, якое пацягнула за сабой па неасцярожнасці смерць дваіх і болей асобаў, паведамляюць інфармагенцтвы.

Следства мяркуе, што ўласніца гандлёвага цэнтру, дзе адбыўся пажар з гібеллю людзей, самавольна прымала рашэнні наконт перапланіроўкі будынка. Гэта рабілася, каб павялічыць гандлёвыя плошчы і атрымаць большы прыбытак ад арэнды. У выніку перапланіровак была ўскладненая эвакуацыя. Самі падначаленыя неаднаразова паведамлялі Багданавай аб недахопах сістэмы супрацьпажарнай бяспекі, але яна не рабіла ніякіх захадаў.

Буйны пажар здарыўся ў кемераўскім гандлёвым цэнтры “Зімовая вішня” 25 сакавіка. У агні загінулі 64 чалавекі, у тым ліку 41 дзіця.

Раней арыштавалі кіраўніцтва гандлёвага цэнтру, а таксама супрацоўнікі арганізацыі, якая займалася абслугоўваннем супрацьпажарнай сігналізацыі, ахоўнік цэнтра, які адключыў сістэму спавяшчэння аб пажары.

Сярод фігурантаў справы таксама начальнік інспекцыі дзяржаўнага будаўнічага нагляду Кемераўскай вобласці Танзілія Камкова — ёй выставілі абвінавачанне ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі.


 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі