Уладзімір Макей выказаўся ў Рызе пра адносіны Беларусі і Еўрасаюза

Уладзімір Макей выказаўся ў Рызе пра адносіны Беларусі і Еўрасаюза

Уладзімір Макей выказаўся ў Рызе пра адносіны Беларусі і Еўрасаюза. Міністр замежных спраў нашай краіны знаходзіцца з візітам у Латвіі. На прэс-канферэнцыі ў латвійскай сталіцы Макей заявіў, што Беларусь гатовая пачаць працу па заключэнні базавага пагаднення з ЕС аб партнёрстве і супрацоўніцтве. "Таму што гэта будзе ў інтарэсах як Беларусі, якая імкнецца нармалізаваць адносіны з ЕС, так і ў інтарэсах ЕС", — цытуе словы кіраўніка беларускага знешнепалітычнага ведамства БЕЛТА.

Уладзімір Макей нагадаў, што Савет ЕС сёлета прыняў рашэнні, накіраваныя на адмену большасці санкцый у дачыненні Беларусі. Ідзе нармалізацыя адносін. Па словах Макея, у Мінску задаволеныя прагрэсам у развіцці дачыненняў з Еўрасаюзам.

У Рызе падчас візіту беларускі міністр правядзе шэраг сустрэч, у тым ліку з прэм'ерам і прэзідэнтам Латвіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі