Улады Вільні заявілі, што помнік паўстанцам Каліноўскага ўсталяваны "нелегальна"

Скульптурная кампазіцыя ў гістарычным цэнтры Вільні

Скульптурная кампазіцыя ў гістарычным цэнтры Вільні / ELTA

Улады Вільні заявілі, што помнік паўстанцам Кастуся Каліноўскага ўсталяваны "нелегальна". Арганізатараў могуць аштрафаваць ці даць час аформіць усе неабходныя дакументы, не выключаны і дэмантаж, піша Delfi.

Скульптурная кампазіцыя была ўрачыста адкрытая ў гістарычным цэнтры Вільні на тэрыторыі францішканскага кляштара перад касцёлам 22 сакавіка. Мерапрыемства прымеркавалі да 160-х угодкаў пакарання смерцю Каліноўскага расійскімі акупантамі. Помнік ўсталявалі на сродкі Польскага нацыянальнага фонду.

Высвятляецца, што летась камісія па гістарычнай памяці гарсавета Вільні не ўхваліла ўстаноўку помніка. Заяўнікі атрымалі пра гэта пісьмовы адказ. Больш таго, для ўсталявання помніка патрэбна была не толькі згода муніцыпалітэта, але і Дэпартамента культурнай спадчыны, паколькі гэта "тэрыторыя старога горада і грамадская прастора". Якое ў выніку будзе прынятае рашэнне, пакуль невядома.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі