У Вільні адкрылі помнік паўстанцам Каліноўскага

Скульптурная кампазіцыя ў гістарычным цэнтры

Скульптурная кампазіцыя ў гістарычным цэнтры / svaboda.org

У Вільні адкрылі помнік паўстанцам Кастуся Каліноўскага. Мерапрыемства прымеркавалі да 160-х угодкаў яго пакарання смерцю расійскімі акупантамі. Скульптурная кампазіцыя з'явілася ў гістарычным цэнтры Вільні на тэрыторыі францішканскага кляштара перад касцёлам Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі.

На шырокім круглым подыуме расстаўленыя бронзавыя постаці чатырох мужчын: манах-францішканец, бласлаўляючы з крыжам справу паўстання, і самі паўстанцы — Кастусь Каліноўскі, Зыгмунт Серакоўскі і Цітус Далеўскі (на пярэднім пляне ўкленчаны Каліноўскі, а за яго спінай — Серакоўскі, яны прысягаюць у вернасці Богу і Радзіме).

Помнік пастаўлены на сродкі Польскага нацыянальнага фонду, паведамляе Радыё Свабода. 

У Вільні адкрылі помнік паўстанцам Каліноўскага
nn.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі