Улады Украіны не датычныя да выбухаў на "Паўночным патоку" — Рэзнікаў

Дыверсантаў было шэсць чалавек / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Дыверсантаў было шэсць чалавек / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Улады Украіны не датычныя да выбухаў на "Паўночным патоку", заявіў міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў. Ён адрэагаваў на публікацыі ў заходніх СМІ пра магчымае дачыненне да іх нейкай "праўкраінскай групоўкі". Як вядома, праз падводны газаправод "Паўночны паток" газ з РФ паступаў у Еўропу.

Дыверсія на газаправодах "Паўночны паток" і "Паўночны паток-2" кампаніі Nord Stream Aktiengesellschaft адбылася ў ноч на 26 верасня 2022 года. "Гэта не наша дзейнасць", цытуе словы Рэзнікава "Бі-Бі-Сі". У сераду ўкраінскі міністр удзельнічае ў Стакгольме ў сустрэчы з міністрамі абароны краін Еўрасаюза.

Пра тое, што за выбухамі можа стаяць "праўкраінская групоўка", напісала газета The New York Times. Адзначаецца, што ў амерыканцаў няма доказаў датычнасці да выбухаў найвышэйшага кіраўніцтва Украіны. Але Кіеў і яго саюзнікі мелі "самыя сур'ёзныя патэнцыйныя матывы для дыверсіі" — праз "Паўночны паток" Расія магла пастаўляць у ЕС газ наўпрост, а не праз тэрыторыю Украіны. Выданне падкрэслівае, што наўпроставы ці ўскосны ўдзел уладаў Украіны ў дыверсіі можа паставіць пад пагрозу дачыненні з заходнімі партнёрамі, найперш з Германіяй. Падчас вайны з Расіяй гэта недапушчальна. І ў гэты час Die Zeit піша пра магчымае дачыненне да выбухаў украінскага спецназу, да якога нібыта вядзе след ад арандаванай у Польшчы лодкі, якая належыць украінцам. У дыверсійнай групе ж было 6 чалавек, у тым ліку і адна жанчына. Усе яны мелі фальшывыя дакументы.

У спецслужбах Захаду лічаць, што следства маглі пусціць па лжывым следзе. У Крамлі ж публікацыі пра выбухі на "Паўночным патоку" назвалі "скаардынаваным укідам", мэтай якога з'яўляецца адцягненне ўвагі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі