Улады не дазваляюць праводзіць пікеты ў падтрымку Казуліна

Мінскія і гродзенскія ўлады адмовілі ў правядзенні акцый у падтрымку палітвязня Аляксандра Казуліна.

Заяўку на правядзенне пікетавання ў раёне сталічнай плошчы Бангалор, традыцыйнага месца падобных акцый, падаваў намеснік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Анатоль Сідарэвіч.

Аднак чыноўнікі з Мінгарвыканкаму адмовілі на падставе таго, што на тым месцы, у парку Дружбы народаў, распачалася падрыхтоўка пляцоўкі да святкавання, прысвечанага 940-годдзю Мінска.

Раней такую адмову атрымалі актывіст сацыял-дэмакратычнай партыі Аляксей Сігаеў і браты Сяргей і Аляксандр Скрабцы.

У Гродне мясцовыя ўлады таксама не дазволілі пікет у падтрымку Аляксандра Казуліна, заяўку на правядзенне якога падавала абласная арганізацыя БСДП (Г). Аказваецца, на пляцоўцы каля Палаца тэкстыльшчыкаў не дазваляецца праводзіць вулічныя мерапрыемствы.

Прэс-служба АГП

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі