Улады Нарвегіі лічаць напад з лукам і стрэламі на людзей тэрактам

Улады Нарвегіі лічаць напад з лукам і стрэламі на людзей тэрактам

Улады Нарвегіі лічаць напад з лукам і стрэламі на людзей тэрактам. 13 кастрычніка ў горадзе Конгсберг былі забітыя пяць прахожых (чатыры жанчыны і мужчына), два чалавекі параненыя. Мужчына страляў у іх з лука. Паліцыя мяркуе, што ахвяры былі выпадковыя.

Дарэчы, зламыснік абстраляў і паліцэйскіх, у якіх не было зброі (яе паліцэйскія ў гэтай краіне звычайна не носяць). Толькі калі прыбыло ўзброенае падмацаванне, яго знайшлі і затрымалі. Нападнікам аказаўся 37-гадовы грамадзянін Даніі. Нядаўна мужчына прыняў іслам. Яму выстаўлена абвінавачванне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі